Бернард Жорг Леапольд дэ Гарсія Клінгл. Скрыншот з відэа

Бернард Жорг Леапольд дэ Гарсія Клінгл. Скрыншот з відэа

«Мы размаўляем з Еўрапейскім саюзам і ЗША, каб данесці да іх усю складанасць і далікатнасць гэтай сітуацыі.

Бразілія з'яўляецца чацвёртым у свеце вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі. Для многіх іншых краін пастаўкі калійных угнаенняў таксама маюць вялікае значэнне. Таму вельмі важна захаваць каналы паставак, каб забяспечыць харчовую бяспеку, узяць пад кантроль інфляцыю і не дапусціць росту цэн.

Іншы напрамак нашых намаганняў — гэта вырашэнне пытанняў, якія тычацца аплаты паставак прадукцыі. Лагістычныя пытанні зараз не так востра стаяць. Прадукцыя з Беларусі можа перавозіцца праз расійскія парты.

Цяпер, вядома, мы бачым цяжкасці з-за таго, што Беларусь пад санкцыямі. Мы робім усё магчымае, каб абысці гэтыя перашкоды і выйсці на належны ўзровень гандлю», — адзначыў пасол.

Раней неаднаразова паведамлялася, што Еўрасаюз можа змякчыць санкцыі супраць беларускага калію з-за лабізму некалькіх краін, у тым ліку Партугаліі, якая ў гэтым пытанні прадстаўляе інтарэсы Бразіліі.

Чытайце таксама:

ЕС пашырыў санкцыі супраць Беларусі для барацьбы з абыходам абмежаванняў, якія дзейнічаюць супраць Расіі

Канкурэнты «Беларуськалія» ацэньваюць зніжэнне яго паставак на экспарт напалову

Хто лабіруе зняцце санкцый з беларускага калію

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
16