Гэта навіна, якая можа выглядаць як жарт ІА «Панарама», але гэта праўда. 

Дарэчы, «Панарама» адрэагавала на гэта навіной пра тое, што помнік Сталіну праваліўся пад зямлю ў падземную раку Раманаўская.

Тым часам Вялікалуцкая епархія пачала службовую праверку з-за святароў, якія «без блаславення і ўзгаднення з епархіяльным упраўленнем» удзельнічалі ў адкрыцці помніка Іосіфу Сталіну.

У епархіі таксама заявілі, што дзеянні святароў не былі выказваннем пазіцыі РПЦ, адлюстроўвалі асабістыя погляды і перакананні.

Адзін са святароў на адкрыцці помніка заявіў, што хоць Сталін і рэпрэсаваў шмат святароў, затое яны атрымалі новых шанаваных мучанікаў.

Паводле даных урадавай камісіі па рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій, толькі ў 1937 годзе было арыштавана 136 900 праваслаўных святароў і царкоўнаслужыцеляў, з іх расстраляна 85 300; у 1938 годзе арыштавана 28 300, расстраляна 21 500; у 1939 годзе арыштавана 1500, расстраляна 900; у 1940 годзе арыштавана 5100…

Клас
0
Панылы сорам
20
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
6