Генадзь Коршунаў, Лявон Халатран, Жэня Сугак і Настасся Роўда Геннадий Коршунов, Левон Халатран и Настасья Ровда Genadz Korshunov, Levon Khalatran and Nastassya Rouda

Падчас дыскусіі на канале «Мне таксама не падабаецца». Скрын відэа

«Мне таксама не падабаецца» — праект журналісткі і былой рэдактаркі The Village Belarus (якое нядаўна прыпыніла працу) Яўгеніі Сугак. Кожны выпуск прысвечаны пэўнай тэме, якую абмяркоўваюць запрошаныя госці.

«Міністэрства сепультуры» — канал музычнага журналіста Аляксандра Чарнухі (і аўтара кнігі «Свінні»), дзе ён расказвае пра феномены і навіны беларускай музыкі.

«Гадзіннічак цікае» — самы новы з праектаў. Гэта фармат ток-шоу, дзе вядучыя Яўгенія Сугак, Арцём Шрайбман і Рыгор Астапеня абмяркоўваюць апошнія падзеі.

«Тэхнічны момант», — патлумачыў блакіроўку «Нашай Ніве» журналіст Аляксандр Чарнуха.

Ён дадаў, што каманда спрабуе вырашыць пытанне. Страйк яго каналу не кідалі, наколькі вядома камандзе.

YouTube пры спробе зайсці на каналы піша, што яны недаступныя, бо атрымалі скаргі на парушэнне аўтарскіх правоў.

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
21