Цімаці Шаламэ сыграў галоўную ролю ў «Дзюне». Фота: Photo by Greg Doherty / WireImage / Getty Images

Цімаці Шаламэ сыграў галоўную ролю ў «Дзюне». Фота: Photo by Greg Doherty / WireImage / Getty Images

Студыя Warner Bros. перанесла прэм'еру другой часткі фільма «Дзюна», якая павінна была прайсці 3 лістапада 2023 года, на 15 сакавіка 2024 года праз забастоўку сцэнарыстаў і акцёраў.

Праз забастоўку акцёры не могуць удзельнічаць у мерапрыемствах для прэсы, што ў выпадку высокабюджэтнай «Дзюны» азначае адсутнасць рэкламы, піша тэлеканал «Дождь».

Акрамя таго, на месяц (з 14 сакавіка на 12 красавіка) перанесена прэм'ера фільма студый Legendary і Warner Bros. «Гадзіла і Конг: Новая імперыя».

Гэта, у сваю чаргу, прывяло да пераносу «Уладара пярсцёнкаў: Вайна рохірым» ад New Line і Warner Bros. з 12 красавіка 2024 года на 13 снежня. Аднак перанос «Дзюны» — найбольш сур'ёзнае наступства забастоўкі.

Першая частка «Дзюны» рэжысёра Дэні Вільнёва, якая выйшла ў 2021 годзе, сабрала ў сусветным пракаце больш за 402 млн даляраў. У другой частцы здымаюцца Цімаці Шаламе і Зендэя, да акцёрскага складу таксама далучыліся Леа Сейду, Флорэнс П'ю, Крыстафер Уокен і Осцін Батлер.

Пра страйк Гільдыя сцэнарыстаў Галівуда, якая запатрабавала павышэння заробкаў, паляпшэння ўмоў працы і ўвядзення абмежаванняў на выкарыстанне штучнага інтэлекту, абвясціла ў траўні 2023 года, у ліпені да сцэнарыстаў далучыліся акцёры.

Чытайце таксама:

У Галівудзе застрайкавалі 160 тысяч акцёраў. Некалькі зорак пайшлі проста з прэм'еры «Апенгеймера»

Барбенгеймер: «Барбі» перамагла «Апенгеймера» (але ў выйгрышы ўвесь Галівуд)

Выйшаў трэці сезон «Забойстваў у адным будынку» — дэтэктыва, у якім змешаныя класіка і сучаснасць. У ім знялася і Мэрыл Стрып

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0