Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

«Плануем, што заробак у цэлым па эканоміцы складзецца на ўзроўні 2068 рублёў. У рэальным вымярэнні гэта практычна плюс 3,9% (да прагнознага ўзроўню 2023 года)», — расказаў кіраўнік Мінэканомікі Аляксандр Чарвякоў, піша «Спутнік».

Паводле прагнозных паказчыкаў, у бюджэтным сектары ўзровень заработнай платы складзе каля 1680 рублёў.

«Для таго, каб забяспечыць станоўчыя рэальныя тэмпы росту і даходу заработнай платы, плануецца, што інфляцыя не перавысіць 6%, і ў гэтым кірунку будзем узмоцнена працаваць», — падкрэсліў Чарвякоў.

У ліпені сярэдні заробак(«бруднымі») склаў1933 рублі і 10 капеек. Чыстымі (пасля выліку падаткаў) гэта будзе 1662 рублі 40 капеек.

Але больш справядлівым будзе медыянны заробак (калі палова насельніцтва зарабляе больш за гэтую лічбу, а другая палова меней за гэтую лічбу).

Медыянны заробак агучваецца два разы на год.

Станам на май 2023 года медыянная зарплата склала 1401 рубель (у лістападзе 2022 года яна была 1268 рублёў).

Чытайце таксама:

У Мінску заробкі ўпалі, а ў рэгіёнах выраслі. Як такое магчыма?

У ліпені сярэдні заробак вырас на шэсць рублёў

Хлопец без адукацыі ў 26 гадоў купіў газонакасілку і зарабляе больш за многіх беларусаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0