Затрыманы хлопец. Фота: «УКантакце»

Затрыманы хлопец. Фота: «УКантакце»

Хлопца (імя яго невядомае, узрост — каля 25 гадоў) ужо затрымлівалі і арыштоўвалі за татуіроўку з абрэвіятурай ACAB (расшыфроўваецца як all cops are bastards), прызнанай у Беларусі «экстрэмісцкай». Ён прыйшоў у міліцыю, каб паказаць, што татуіроўкі больш няма — цяпер яна «забітая» птушкай. Але хлопца затрымалі.

Рэч у ягонай куртцы. Гэта звычайная фірмовая куртка Ellesse з белымі і чырвонымі палоскамі — такія прадаюцца амаль у любым мінскім сэканд-хэндзе.

Скрыншот з відэа ГУБАЗіК

Скрыншот з відэа ГУБАЗіК

Губазікаўцы з гонарам «адсправаздачыліся», што за куртку хлопец атрымаў яшчэ 15 сутак арышту.

Чытайце таксама:

Вось за што часцей за ўсё адпраўляюць за краты — аналіз затрыманняў з пачатку года

Дзяўчына хацела прайсці праз стадыён «Дынама», дзе праходзілі Гульні краін СНД — у яе знайшлі налепку з «Пагоняй» і затрымалі

Затрымалі 75-гадовага Барыса Хамайду — за вокладку пашпарта

Клас
3
Панылы сорам
71
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
45