Эрлінг Холан. Фота: BSR Agency / Getty Images

Эрлінг Холан. Фота: BSR Agency / Getty Images

Гульцом года УЕФА ў сезоне 2022-2023 названы нарвежскі форвард «Манчэстэр Сіці» Эрлін Холан.

Холан перайшоў у «МанСіці» год таму і адразу забіў у чэмпіянаце 36 галоў у 38-мі матчах.

Таксама ў нарвежца было 12 мячоў у Лізе чэмпіёнаў, тры мячы ў Кубку Англіі, адзін у Кубку лігі і чатыры за зборную — усяго 56.

Пеп Гвардыёла прызнаны найлепшым трэнерам у Еўропе ў сезоне 2022/23. Трэнер «Манчэстэр Сіці» адсутнічаў сёння з-за перанесенай аперацыі на спіне.

Чытайце таксама:

«Баварыя» vs «MанЮнайтэд», «Севілья» vs «Арсенал» — адбылося лёсаванне групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў

Галкіпер, які трапіў у кому пасля выпадку з канём, ачуняў

Названы гульцы зборнай на матчы з Андорай і Ізраілем. Ёсць нават беларус з чэмпіянату Іспаніі. Але не спяшайцеся радавацца

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0