Заўзятары «Арыса». Фота: тэлеграм-канал клуба

Заўзятары «Арыса». Фота: тэлеграм-канал клуба

У першым матчы славакі ў сябе дома выйгралі 2:1, а сёння «Арыс» разграміў славакаў 6:2.

«Арыс» трэніруе беларус Аляксей Шпілеўскі, валодае клубам беларускі бізнэсовец Уладзімір Фёдараў. За клуб таксама гуляе беларус Арцём Шуманскі, праўда, сёння яго не было ў заяўцы на матч.

Менавіта «Арыс» выбіў у другім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ. Першы матч скончыўся разгромам 6:2, у другім матчы было 5:3.

У трэцім раўндзе «Арыс» саступіў чэмпіёну Польшчы «Ракуву» (першы матч — 1:2, 0:1) і вылецеў у кваліфікацыю Лігі Еўропы, дзе і здолеў прайсці «Слован».

Лёсаванне групавой стадыі Лігі Еўропы, як і Лігі канферэнцый адбудзецца ў пятніцу.

Чытайце таксама:

«На матчы хадзіла 50 чалавек, а цяпер 4000». Як беларусы перарадзілі футбольную каманду на Кіпры і зрабілі яе чэмпіёнам і эканамічным поспехам

Беларус прывёў «Арыс» да залатых медалёў чэмпіянату Кіпра

Трэнер «Арыса»: Прабачце, я таксама беларус, мне горка, крыўдна за сваю краіну

«Баварыя» vs «MанЮнайтэд», «Севілья» vs «Арсенал» — адбылося лёсаванне групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0