Фота: technosovet.ru, pixabay.com. Калаж «Нашай Нівы»

Фота: technosovet.ru, pixabay.com. Калаж «Нашай Нівы»

Калі няма толькі інтэрнэту, то можна дасылаць шыфраваныя СМС. Для гэтага «Кіберпартызаны» адмыслова стварылі праграму «П-SMS» для Android. Яна дазваляе дасылаць і атрымліваць СМС, зашыфраваныя паролем.

На выпадак, калі сувязі зусім не будзе, можна скарыстацца месенджарам Briar. Сярод абмежаванняў — ён не дазваляе здзяйсняць званкі або дасылаць фота, а таксама даступны толькі для Android.

Існуе і даволі папулярная альтэрнатыва Briar — месенджар Bridgefy. Ён даступны для Android і iOS, але мае тыя ж абмежаванні і даволі шмат рэкламы. Ім карысталіся пратэстоўцы ў Ганконгу падчас адключэнняў інтэрнэту.

Магчыма абысці любую блакіроўку, але часта гэта патрабуе дадатковых ведаў і навыкаў. Рыхтавацца да магчымых блакіровак лепш загадзя, чым спрабаваць разабрацца «на хадзе», калі гэта ўжо здарылася.

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0