Фота: Contributor / Getty Images

Фота: Contributor / Getty Images

Зараз у барацьбе, развязанай нібыта супраць Расіі «сіламі зла», павінны мабілізавацца ўсё: вайскоўцы, палітычныя сілы і Царква, — заявіў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл пасля літургіі ў Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу, куды з Эрмітажа перамясцілі раку з мошчамі Аляксандра Неўскага.

«Сёння перад Расіяй стаіць задача самая галоўная — выйсці пераможцай з той барацьбы, якая цяпер супраць нас развязаная сіламі зла. І зусім не трэба прымяншаць складанасць моманту. Сёння патрэбна мабілізацыя ўсіх: арміі, палітычных сіл. І, вядома, Царква павінна быць мабілізаваная — у першую чаргу для таго, каб тварыць малітву за нашы ўлады, войска, але таксама для таго, каб быць там, на пярэднім краі», — сказаў кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы.

Ён нагадаў, што за час баявых дзеянняў загінулі пяць вайсковых святароў.

Клас
0
Панылы сорам
16
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
13