Ілюстрацыйнае фота. Фота: Popular Mechanics

Ілюстрацыйнае фота. Фота: Popular Mechanics

Суд у горадзе Фрайбург-ім-Брайсгау асудзіў 44-гадовага грамадзяніна Беларусі да 3 гадоў і 9 месяцаў турмы за тое, што ў студзені той ледзь не забіў калегу з Польшчы, піша Bild.

Абодва працавалі на будоўлі на поўдні краіны. Будучы ў нецвярозым стане, беларус шэсць разоў ударыў паляка кухонным нажом. Пацярпелага аператыўна даставілі ў бальніцу і выратавалі.

На судзе беларус заявіў, што яны абмяркоўвалі вайну ва Украіне, а калега з Польшчы нібыта паводзіў сябе правакацыйна.

«Я ніколі не збіраўся яго забіваць», — сказаў ён.

Беларус дадаў, што сам пакінуў родную краіну ў 2022 годзе з палітычных матываў.

Чытайце таксама:

У Лельчыцах 60-гадовы вясковец напаў на ўчастковага і парэзаў яго

У Нямеччыне напалі на дзяцей, якія размаўлялі па-ўкраінску. 10-гадовага хлопчыка скінулі з моста

У Мінску 20-гадовы хлопец хацеў забіць маці і бабулю

Клас
6
Панылы сорам
38
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
16