Ілан Маск. Фота: Bloomberg / Contributor Getty Images

Ілан Маск. Фота: Bloomberg / Contributor Getty Images

Падчас свайго наведвання Расіі Ілан Маск ад алкаголю страціў прытомнасць і праваліў здзелку па касмічных ракетах для сваёй марсіянскай місіі. Пра гэта 12 верасня расказала выданне Business Insider са спасылкай на новую кніжную біяграфію Маска.

Паводле аднаго з эпізодаў біяграфіі, яшчэ ў пачатку 2000-х перад стварэннем кампаніі SpaceX Ілан Маск хацеў закупіць расійскія ракеты для будучай касмічнай місіі на Марс пад назвай «Марсіянскі аазіс», таму вырашыў наведаць Маскву для адпаведных перамоў. 

Само падарожжа ўключала прыпынак у Парыжы, дзе мільярдэр зладзіў начную вечарынку і паспеў моцна набрацца алкаголем. Затым у Маскве гэтая справа пайшла яшчэ далей.

«Прыбыўшы ў Маскву, Ілан Маск са сваёй камандай пайшлі ў рэстаран, дзе была прызначаная сустрэча з расійскімі прадпрымальнікамі наконт пытання набыцця ракет. Там было шмат гарэлкі, і мільярдэру «ў якасці жэста гасціннасці» падарылі тры бутэлькі спіртнога, падчас распівання якіх Маск страціў прытомнасць і стукнуўся галавой аб стол.

Потым была яшчэ адна няўдалая сустрэча, пасля якой Маск канчаткова з'ехаў з Расіі ні з чым», — піша Business Insider са спасылкай на новую біяграфію Маска.

У біяграфіі пры гэтым адзначана, што Маск не сышоўся са сваімі расійскімі партнёрамі ў цане, бо разлічваў купіць адразу дзве ракеты «Днепр» за 18 мільёнаў даляраў, што не спадабалася расіянам, якія хацелі прадаць ракеты па 18 мільёнаў кожную. 

«Калі Маск адмовіўся ісці на такія ўмовы, расіяне адразу паднялі цану да 21 мільёна даляраў за кожную ракету. У дадатак да гэтага расіяне паздзекаваліся з бізнэсмена словамі: «Ой, у маленькага хлопчыка не хапае грошай?» Пасля гэтых слоў Маск спыніў перамовы і з'ехаў», — гаворыцца ў біяграфіі мільярдэра.

Нагадаем, што новая біяграфія Ілана Маска аўтарства Уолтэра Айзексана таксама раскрыла дэталі адной з вайсковых аперацый Украіны супраць расійскага флоту ў Крыме ў 2022 годзе. Згодна з апісаным эпізодам біяграфіі, Маск тады сарваў гэтую аперацыю, адключыўшы ўкраінцам высакаякасную спадарожнікавую інтэрнэт-сувязь Starlink, бо баяўся пачатку трэцяй сусветнай вайны. Сам Маск, праўда, заявіў, што не блакаваў УСУ доступ да Starlink у раёне Крыма. Па ягоных словах, сістэма ад пачатку там не працавала.

Чытайце таксама:

У Ілана Маска нарадзіўся сын Тау Тэхна Механікус

«О божа, гэта нядобра!» Маск расказаў пра «цудоўную размову» з Пуціным

«Тэслу» расследуюць у сувязі з яе таямнічым праектам шклянога дома

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
16
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
9