Пункт пропуску «Сіленэ». Фота: tuda-suda.by

Пункт пропуску «Сіленэ». Фота: tuda-suda.by

Для жыхароў памежнай зоны гэта дрэнная навіна — беларусы, якія жывуць у Латвіі, карысталіся пунктам, каб наведваць магілы, а небагатыя жыхары Дзвінска і Верхнядзвінскага краю Латвіі — каб купіць танныя прадукты, бензін, лячыць і пратэзаваць зубы. Дальнабойшчыкі таксама не хаваюць незадаволенасці — чэргі ля адзінага пакінутага пункта вырастуць. Ды і знаходзяцца Патэрніекі (з беларускага боку Грыгароўшчына) далёка — плюс 200 км туды і назад.

«Бензін у Беларусі таннейшы ўдвая-утрая. Крупы — капейкі. Грэчка — іншая. Па мне, дык смачнейшая. Яйкі не скажу, што таннейшыя, але яны ж там сапраўдныя, па стандарце якасці знесеныя… А галоўнае — дзе нам цяпер зубы лячыць? Наша дзяржава пра гэта падумала?!» — пералічвае спіс страт ад закрыцця пункта Сіленэ жыхарка Дзвінска.

Да Новага года грамадзяне і неграмадзяне Латвіі могуць без візы ездзіць у Беларусь. Нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні латвійскага МЗС, што ў сітуацыі вайны Расіі з Украінай і непасрэднага ўдзелу ў ёй Аляксандра Лукашэнкі падарожжы гэтыя небяспечныя, рух праз пагранпункт Сіленэ даволі актыўны.

Начальнік пагранпункта Сіленэ падпалкоўнік Сяргей Красоўскіс паведаміў Латвійскаму радыё, што ў верасні ў гэтым месцы мяжу перасякалі ў сярэднім 160 грузавых аўтамабіляў і 290 легкавых аўтамабіляў за суткі, у сярэднім 900 чалавек. Асноўныя прычыны перасячэння мяжы — наведванне сваякоў, шопінг і медыцынскі турызм.

Цяпер у Латвіі дзейнічаюць два легальныя пункты памежнага кантролю на дарогах (Сіленэ і Патэрніекі) і адзін на чыгунцы (Індра). Тры пункты перасячэння мяжы, якія закрыліся яшчэ ў пандэмію, так і не адкрыліся — «праз агрэсіўныя паводзіны Беларусі пры адпраўцы імігрантаў у Латвію».

Красоўскіс прызнаў, што паток аўтамабіляў павялічыўся ў жніўні, калі закрыліся многія памежныя пункты на мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой. Калі закрыюць Сіленэ, то легкавым аўтамабілям і грузаперавозчыкам прыйдзецца мець справу з доўгімі чэргамі.

Нагадаем, што на беларуска-літоўскай мяжы засталіся чатыры пункты пропуску, на польскай застаўся адзін пункт пропуску для легкавых аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

Латвія прапануе закрыць адзін з двух пунктаў пропуску на беларускай мяжы

Мігранты перанеслі асноўную актыўнасць на латвійскую мяжу

У мірны час мін на мяжы з Беларуссю не будзе — камандуючы Нацыянальнымі сіламі Латвіі

Клас
11
Панылы сорам
11
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
3