Парэшткі загінулых даставілі ў судова-медыцынскія цэнтры Арменіі.
Акрамя таго, на гэты момант у Нацыянальным апёкавым цэнтры знаходзяцца 67 пацыентаў, якія пацярпелі ад выбуху.
«Стан большасці пацыентаў ацэньваецца як вельмі цяжкі і цяжкі, вельмі мала лёгкіх выпадкаў», — сказала міністарка.
Выбух на аўтазапраўцы адбыўся ўвечары 25 верасня паблізу трасы Сцепанакерт — Аскеран. Па словах відавочцаў, на станцыі, дзе адбыўся выбух, выдавалі бензін людзям, якія выязджаюць у Арменію. Прычыны выбуху не ўдакладняюцца.
Чытайце таксама:
Байдэн даслаў ліст з падтрымкай армянскаму прэм'еру Пашыняну
МЗС Арменіі заклікаў разгарнуць у Карабаху міратворчыя сілы ААН





