Крыж у памяць Вацлава Ластоўскага. Фота ілюстрацыйнае
«На крыжы Ластоўскаму зноў з'явілася слова «ўпырь», а на крыжы ў памяць польскіх ахвяр савецкіх рэпрэсій напісана «Сидите в «Крэсах» ляхи! Припоминайте плахи…», — расказалі Katolik.life вернікі.
Крыж памяці аднаго з найбольш актыўных і заслужаных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя Вацлава Ластоўскага апаганьваюць ужо не ўпершыню. Апошні раз пра гэта было вядома ў сёлетнім траўні. Пра пошук і пакаранне вінаватых у вандалізме на гэтым месцы памяці і смутку афіцыйныя ведамствы ні разу не паведамлялі.
Чытайце таксама:
У Магілёве прыводзяць у парадак месца сталінскіх расстрэлаў
На мемарыял у парку Чалюскінцаў вярнулася шыльда са згадкай ахвяр сталінскіх рэпрэсій
Міліцыя адмовілася шукаць вінаватых у вандалізме ў «віцебскіх Курапатах»
У Курапатах камунальнікі спілоўвалі дрэвы, тыя падалі на крыжы





