Палесцінцы бягуць у паўднёвую частку сектара Газа пасля таго, як ізраільская армія выпусціла папярэджанне аб эвакуацыі цягам 24 гадзін. Фота: Hatem Moussa / AP

Палесцінцы бягуць у паўднёвую частку сектара Газа пасля таго, як ізраільская армія выпусціла папярэджанне аб эвакуацыі цягам 24 гадзін. Фота: Hatem Moussa / AP

Ізраіль заклікае жыхароў сектара Газа эвакуявацца на поўдзень сектара ў суботу паміж 10:00 і 16:00 па мясцовым часе, выкарыстоўваючы два канкрэтныя маршруты — шашу Далдул і Аль-Сана, піша Бі-бі-сі.

Па словах прадстаўніка ЦАХАЛ Авіхая Адраі, праехаць у гэты прамежак часу гэтым шляхам будзе цалкам бяспечна.

У асноўным заклік тычыцца жыхароў двух гарадоў: Бейт-Хануна і Хан-Юніса, якія могуць стаць першымі цэлямі ізраільскай наземнай аперацыі.

Хан-Юніс знаходзіцца на поўдні, а Бейт-Ханун — на поўначы сектара Газа. Фота: Google.maps

Хан-Юніс знаходзіцца на поўдні, а Бейт-Ханун — на поўначы сектара Газа. Фота: Google.maps

Учора ЦАХАЛ прапаноўваў жыхарам поўначы сектара Газа эвакуявацца цягам 24 гадзін.

Чытайце таксама:

Барэль: Немагчыма перасяліць мільён чалавек за 24 гадзіны

ХАМАС падзякаваў Пуціну за пазіцыю наконт сектара Газа

ЦАХАЛ: У сектары Газа ліквідаваны адзін з арганізатараў «суботняй разні»

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3