Прэзідэнт Барак Абама прыабдымае Луізу Глюк перад уручэннем ёй Нацыянальнага гуманітарнага медаля за 2015 год падчас цырымоніі ў Белым доме ў Вашынгтоне 22 верасня 2016 года. Фота: Carolyn Kaster / AP

Прэзідэнт Барак Абама прыабдымае Луізу Глюк перад уручэннем ёй Нацыянальнага гуманітарнага медаля за 2015 год падчас цырымоніі ў Белым доме ў Вашынгтоне 22 верасня 2016 года. Фота: Carolyn Kaster / AP

Ва ўзросце 80 гадоў памерла амерыканская паэтка Луіза Глюк, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2020 года.

Яна памерла ў сваім доме ў Кембрыджы (штат Масачусетс). Апошнія гады яна пакутавала ад цяжкага захворвання. Пра смерць Глюк паведаміў Джонатан Галасі, яе рэдактар у выдавецтве Farrar, Straus & Giroux.

Луіза Глюк нарадзілася ў сям'і яўрэйскіх выхадцаў з Расійскай імперыі і Аўстра-Венгрыі. Вучылася ў каледжы Сары Лоўрэнс і ў Калумбійскім універсітэце. Выкладала англійскую мову ў каледжы Уільямса ў Уільямстаўне (Масачусетс), у Ельскім, Бостанскім і Аёўскім універсітэтах.

Была аўтаркай больш за 20 кніг вершаў і эсэ.

Луіза Глюк была пляменніцай амерыканскага эканаміста Саймана Кузняца, які нарадзіўся ў Пінску ў 1901 годзе. У 1910-м ягоны бацька Абрам правярнуў вялікую фінасавую аферу і збег у Амерыку. У 1971 годзе Сайман Кузнец атрымаў Нобелеўскую прэмію па эканоміцы, стаўшы першым ураджэнцам Беларусі, які атрымаў Нобеля.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
19
Абуральна
0