Віктар вядзе блогі ў тыктоку і ютубе, дзе можна глядзець, як у яго расце гэты гарбуз і іншая гародніна. Смакам, як кажа Дзямешка, ягоныя гарбузы нічым не адрозніваюцца ад звычайных, а іх сакрэт у гатунку — «Атлантычны гігант». Такі гарбуз можа дадаваць па 50 кілаграмаў на тыдзень.

14 кастрычніка 2023 года Віктар Дзямешка зняў чарговы ролік, у якім паказаў, які гарбуз цяпер вялізны і звярнуўся да ўладаў з незвычайнай просьбай.

«Гэта зварот да кіраўніцтва горада Брэста. Калі ёсць такая магчымасць, каб гарбуз перавезлі на кірмаш і паказалі ўсім жыхарам Брэста. Тым больш, у 2018 годзе мы ўжо гэта рабілі», — сказаў Віктар.

Цяжкасці ў тым, што для перавозу гарбуза вагой у паўтоны відавочна спатрэбіцца кран. Затое, маўляў, які экспанат будзе на кірмашы, колькі сэлфі зробяць гараджане з самым вялікім гарбузом Брэста.

У каментарах людзі дзівяцца з памеру, не вераць, што ён вырашчаны без хіміі. А некаторыя просяць «хоць пяць семак». Іншыя агароднікі кажуць, што ў іх самыя буйныя 15-30 кілаграмаў.

Так гарбуз-цуд выглядаў месяц таму, 18 верасня

Насамрэч гіганцкія гарбузы бываюць яшчэ большымі. Напрыклад, гарбуз амерыканскага фермера з Мінесоты Трэвіса Гінгера трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса, яго вага склала 1246 кілаграмаў.

Чытайце таксама:

«Гэта, натуральна, не суперфуд». Чым карысная і шкодная бульба і як часта яе есці?

«Не, гэта не з Італіі». Беларусы пабудавалі ферму мары і заняліся незвычайнай гароднінай

Пераехалі з Аўстрыі ў Беларусь, каб адкрыць казіную ферму

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1