Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

«Прагнозныя разлікі грунтуюцца на макраэканамічным сцэнары знешніх і ўнутраных умоў, які ляжыць у аснове прагнозных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2024 год», — паведамляе прэс-служба галоўнай фінансавай установы краіны.

Нацбанк ставіць за мэту выйсці на паказчык інфляцыі ў 6% у наступным годзе, для чаго плануе рэгуляваць грашовую прапанову.

Сярэдняя шырокая грашовая маса павялічыцца на 11—15%, сярэдняя рублёвая грашовая маса — на 17—22%, рублёвая грашовая база — на 10—13%».

Для недапушчэння рэзкіх ваганняў курса беларускага рубля, а таксама ў мэтах папаўнення золатавалютных рэзерваў дапускаецца правядзенне валютных інтэрвенцый.

Аб'ём золатавалютных рэзерваў на канец наступнага года павінен быць у межах шасці мільярдаў даляраў, а стаўка рэфінансавання — у раёне 9—9,5%.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0