Зніжка 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, а таксама ў аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін устанаўліваецца для грамадзян, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, штогод з 1 мая да 31 кастрычніка.

У асноўным гэтай ільготай карыстаюцца дачнікі, якія ездзяць на свае ўчасткі за горадам для правядзення сельскагаспадарчых работ. Каб атрымаць зніжку на праезд, трэба паказаць кіроўцу або ў касе на чыгуначнай станцыі арыгінал пенсійнага пасведчання.

Упершыню падобны прывілей для пенсіянераў стаў дзейнічаць у 2011 годзе. Раней гэтая льгота дзейнічала да канца верасня, аднак з 2020 года яе было вырашана падоўжыць да канца кастрычніка. 

Чытайце таксама:

На гродзенскім аўтавакзале зніклі галасавыя абвесткі па-беларуску

«Можа, сістэма зламалася». У маладзечанскіх электрычках перасталі абвяшчаць прыпынкі па-беларуску

У Мінску злавілі юнака-зачэпера, які катаўся звонку электрычкі

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0