Праект закона Рэспублікі Беларусь «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў», распрацаваны Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме з 31 кастрычніка па 10 лістапада 2023 года.

У прыватнасці, праект закона прадугледжвае змяненні, згодна з якімі патрабаванне аб наданні спажыўцу права выбару формы аплаты (наяўная або безнаяўная) не распаўсюджваецца на выпадкі, калі продаж тавараў ажыццяўляецца з выкарыстаннем інтэрнэту і прадавец прыняў рашэнне аб ажыццяўленні разлікаў за тавары толькі ў безнаяўнай форме.

«Ва ўмовах актыўнага развіцця інтэрнэт-гандлю і ўкаранення ў гэты сегмент рынку лічбавых тэхналогій уяўляецца мэтазгоднай трансфармацыя адносін, звязаных з формай аплаты тавараў, якія набываюцца спажыўцамі праз інтэрнэт, у сувязі з чым у праекце закона прадугледжваецца норма, якая дазваляе прадаўцам ажыццяўляць разлікі са спажыўцамі толькі ў безнаяўнай форме пры продажы тавараў з выкарыстаннем інтэрнэту», — гаворыцца ў абгрунтаванні гэтай нормы.

Таксама ў абгрунтаванні адзначаецца, што прапанаваны падыход зʼяўляецца сацыяльна апраўданым, улічвае спецыфіку ажыццяўлення інтэрнэт-гандлю, а таксама будзе садзейнічаць павелічэнню долі безнаяўных разлікаў, змяншэнню долі няўлічаных у прадпрымальніцкай дзейнасці плацяжоў.

Цяпер пры рэалізацыі тавараў інтэрнэт-крамы павінны прапанаваць наяўны і безнаяўны спосаб аплаты.

Чытайце таксама:

Беларуская дызайнерка адкрыла ў Варшаве творчую прастору — «Дом Буслоў»

IT-сектар пакінуў топ самых рэнтабельных галін у Беларусі

Год таму ў Беларусі забаранілі рост цэн. Як цэны з таго часу змяніліся?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1