Святлана Марына. Фота: Baza

Святлана Марына. Фота: Baza

На жыхарку Кірава распачалі крымінальную справу за выказванні пра Уладлена Татарскага, паведамляе Baza.

У жніўні 2023 года 56-гадовая Святлана Марына апублікавала ў адным з мясцовых паблікаў 43-секунднае відэа, у якім не вельмі прыемна выказалася пра загінулага карэспандэнта.

Яна назвала яго «злачынцам, забойцам і рабаўніком» і абурылася тым, што яго фатаграфію выставілі ля Вечнага агню. Тых, хто паставіў там ягонае фота, яна назвала «прыдуркамі».

Праз пару месяцаў гэтае відэа трапіла на вочы следчым, і яны расцанілі словы аб Татарскім як дыскрэдытацыю Узброеных сіл Расіі. А паколькі ў Марынай ужо было дзве адміністрацыйкі па гэтым артыкуле, 7 лістапада на яе была заведзена справа па артыкуле 280.3 КК РФ (публічныя дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю выкарыстання УС). Жанчыне можа пагражаць да пяці гадоў зняволення.

Уладлен Татарскі загінуў 2 красавіка 2023 года ў Санкт-Пецярбургу. У кавярні, якая належала Яўгену Прыгожыну, ладзілі з ім сустрэчу. Татарскі — былы рабаўнік, які стаў прапагандыстам. Яму перадалі статуэтку, у якой была выбухоўка. Па справе арыштавалі Дар'ю Трэпаву, якая і перадала статуэтку.

Нагадаем, што па «справе Зельцэра-Федасюка» ў Беларусі былі арыштаваныя больш за 130 чалавек за каментары ў падтрымку айцішніка Андрэя Зельцэра, калі падчас перастрэлкі ў яго кватэры быў забіты супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. Судам было загадана расцэньваць каментары як распальванне сацыяльнай варожасці. Людзям давалі ад года да двух калоніі, а журналіст «Камсамольскай праўды» Генадзь Мажэйка быў асуджаны на тры гады калоніі за артыкул пра Зельцэра, дзе яго знаёмая станоўча адгукалася пра айцішніка ў дзяцінстве.

Чытайце таксама:

«Актыватар стрымліваўся магнітам». З'явіліся падрабязнасці, як дзейнічала выбуховая прылада, якой падарвалі Татарскага

ФСБ назвала другога падазраванага ў арганізацыі забойства расійскага прапагандыста Татарскага

На пахаванне прапагандыста Татарскага «вагнераўцы» прынеслі кувалду

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6