Фота: vsat.lt

Фота: vsat.lt

У аўторак восьмы дзень запар ніводзін нелегальны мігрант не спрабаваў пранікнуць у Літву з тэрыторыі Беларусі, паведамляе літоўскае памежнае ведамства.

З Беларусі ў 2021 годзе з пачатку летняга міграцыйнага крызісу быў толькі адзін даўжэйшы перыяд, на працягу якога ніводзін імігрант не спрабаваў нелегальна перасекчы мяжу Літвы. Такія нулі ў статыстыцы зафіксавалі 18 лютага — 1 сакавіка 2022 года, гэта значыць 12 дзён запар.

Трэці па працягласці перыяд прыпадаў на ліпень гэтага года, калі сем дзён запар нелегальныя мігранты таксама не спрабавалі перасекчы мяжу Літвы з боку Беларусі.

Усяго з пачатку міграцыйнага крызісу літоўскія памежнікі прадухілілі нелегальны ўезд у краіну 21 508 мігрантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1