Скрыншот відэа nbclosangeles.com

Скрыншот відэа nbclosangeles.com

Сярод ночы полымя шугала праз дах драўлянага ангара. Пажарныя выклікалі верталёт, каб справіцца з магутным агнём. Верталёты «Чынук» выкарыстоўваюцца для барацьбы з ляснымі пажарамі, піша nbclosangeles.com.

«Мы вызначылі, што найбольш рацыянальны з пункта гледжання эксплуатацыі метад — гэта дазволіць канструкцыі абрынуцца, пасля чаго наземныя брыгады змаглі б пад'ехаць бліжэй і актыўна працаваць над тушэннем пажару», — напісалі ў твітары пажарныя акругі Орындж.

Пажар адбыўся ў ангарах, дзе калісьці размяшчаліся дырыжаблі, якія выкарыстоўваліся падчас Другой сусветнай вайны. Ангары маюць вышыню 17 паверхаў, больш за 300 метраў у даўжыню і 300 метраў у шырыню.

Аб'ект плошчай амаль 1600 акраў быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1942 годзе і на працягу паўстагоддзя граў значную ролю ў ваенна-марскім флоце і марской авіяцыі. У 1999 годзе авіябаза была закрыта.

Энджы Кардаш'ян была ў слязах, калі назірала, як чорны дым валіць з рэшткаў гіганцкага збудавання. Кардаш'ян распавяла, што валодала рэстаранам у Тасціне і карміла марскіх пехацінцаў і іх сем'і бясплатнымі абедамі на Дзень падзякі.

Ангары былі скарыстаныя на тэлебачанні і ў фільмах, уключаючы «Ягуар», «Сакрэтныя матэрыялы», «Осцін Паўэрс», «Перл-Харбар» і «Зорны шлях».

Разам з тым паўднёвы ангар не пацярпеў у выніку пажару і будзе прыдатны для будучага выкарыстання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
0