Фота: фэйсбук Філіпенкі

Фота: фэйсбук Філіпенкі

«У мяне дома ператрус. Сем чалавек з аўтаматамі. Бацьку забралі. Маці сказалі: «Скажыце дзякуй сыну». Відавочна, што ціснуць на мяне і хочуць, каб я перастаў выказвацца ў еўрапейскай прэсе», — напісаў ён у фэйсбуку.

39-гадовы Саша Філіпенка — беларускі пісьменнік, журналіст і публіцыст. Аўтар кніг «Былы сын», «Крэмулятар», «Чырвоны Крыж», «Вяртанне ў астрог», «Цкаванне». Яго раманы перакладзеныя на французскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, польскую, італьянскую, англійскую, харвацкую, галандскую, іспанскую, японскую, шведскую, славацкую, тайскую мовы. Рэзка крытыкуе ўлады Беларусі і Расіі. 

Ад 2004 да 2020 года жыў у Расіі, дзе працаваў у незалежных СМІ. 

Улетку 2023 года ў Вільні была пастаўлена яго п'еса «Ціхары» пра падзеі ў Беларусі ў 2030 годзе. Па сюжэце настаў апакаліпсіс, але нават ён не спыніў палітычных судоў, якія праводзяць у бункеры.

Чытайце таксама:

У Вільні адбылася прэм'ера спектакля «Ціхары» па п'есе Сашы Філіпенкі. І вось чаму яго варта пабачыць ФОТЫ

Саша Філіпенка: Людзі, якія ўсё жыццё займаюцца мастацтвам кампрамісу, гуляюць заведама прайграную партыю

У Вільні адбылася сустрэча з пісьменнікам Сашам Філіпенкам

«Расійскае грамадства нават не паспрабавала». Саша Філіпенка — пра розніцу паміж расіянамі і беларусамі

З'явіўся ў продажы раман Сашы Філіпенкі «Крэмулятар»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
26