Сяргей Шайгу. Фота: Sergey Fadeichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Сяргей Шайгу. Фота: Sergey Fadeichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Сёння ў 15:35 на аэрадроме «Мачулішчы» прызямліўся борт, які належыць Міністэрству абароны РФ і абсталяваны спецыяльным бартавым вузлом сувязі СБУС-214, паведамляе Motolkohelp.

Паводле інфармацыі Motolkohelp, на ім у Мінск прыбыў кіраўнік Мінабароны Сяргей Шайгу для ўдзелу ў саміце АДКБ.

Таксама ў Беларусь ужо прыбылі прадстаўнікі Казахстана, Таджыкістана і Кыргызстана, а Арменія, як паведамлялася, адмовілася ад удзелу.

Саміт АДКБ пройдзе ў Мінску ў чацвер. У ім чакаецца ўдзел Уладзіміра Пуціна.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8