На відэа бачна, як дзяўчына-афіцыянтка плюе ў страву. Пасля яна акуратна прыбірае нешта адтуль спачатку пальцам, а потым сурвэткай. Далей відэа абрываецца: верагодна, талерку панеслі наведвальнікам.

«Дарэчы, калегі кажуць, што афіцыянтка здымала сама сябе. Навошта яна гэта зрабіла, ніхто не ведае», — расказаў Newgrodno.by адзін з чытачоў.

Яшчэ адна крыніца выдання пацвердзіла, што справа сапраўды мела месца ў Гродне.

«Усе калегі ў курсе таго, што адбылося. Яны ў шоку. Ніхто не можа зразумець прычыну. А дзяўчына ў шоку ад таго, што асабістае відэа неяк выцекла ў сеціва», — расказаў Newgrodno.by чалавек, знаёмы з сітуацыяй.

Партал наўмысна пакуль не паведамляе, пра якую менавіта ўстанову ідзе гаворка, аднак журналісты разлічваюць атрымаць каментар ад яе кіраўніцтва «На мой запыт чамусьці ніякай рэакцыі не было», — падзяліўся з парталам чытач.

Не так даўно ў тым жа Гродне ў адной з устаноў таксама быў падобны скандал, звязаны з тым, што ў стравах наведвальнікаў апынуліся муха і апарыш. Але там адміністрацыя адрэагавала аператыўна і пайшла насустрач кліентам, прапанаваўшы ім кампенсацыю за нязручнасці.

Чытайце таксама:

Беларус знайшоў чарвякоў у сухой сумесі для гатавання супу. Што рабіць у такой сітуацыі?

«Пабачыў на скуры дарожку з укусаў». Як беларус змагаўся з пасцельнымі клапамі 

Ці ведаеце вы, што з вамі будзе, калі вам пададуць недастаткова правараныя грыбы шыітаке?

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12