Гітанас Наўседа абвяшчае пра ўдзел у выбарах у наступным годзе. Мужчына на пярэднім плане — сурдаперакладчык. Скрыншот відэа Канцылярыі прэзідэнта

Гітанас Наўседа абвяшчае пра ўдзел у выбарах у наступным годзе. Мужчына на пярэднім плане — сурдаперакладчык. Скрыншот відэа Канцылярыі прэзідэнта

Рашэнне прэзідэнта Гітанаса Наўседы абвясціць у Прэзідэнцкім палацы пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах у наступным годзе выклікала здзіўленне ў парламентарыяў. Палітыкі сумняваюцца, ці не вычарпаў кіраўнік дзяржавы, які прэтэндуе на другі тэрмін, наяўныя рэсурсы прэзідэнцкай установы, задаецца пытаннем Delfi.lt.

Так, экс-прэм'ер Саўлюс Сквярняліс, які балатаваўся ў прэзідэнты ў 2019 годзе, заявіў, што абвяшчэнне аб вылучэнні ў Прэзідэнцкім палацы з правядзеннем спецыяльнай канферэнцыі з гэтай нагоды парушае прынцып роўнасці.

«Гэта натуральнае выкарыстанне прэзідэнцкіх рэсурсаў падчас выбарчай кампаніі. Напэўна, у ніводнага іншага кандыдата няма магчымасці прыйсці ў прэзідэнцкі палац, правесці там прэс-канферэнцыю і заявіць пра сябе», — пракаментаваў Сквярняліс.

Прадстаўнік кансерватараў Радвіле Маркунайце-Мікуленене таксама з падазрэннем ставіцца да прэс-канферэнцыі, арганізаванай у Прэзідэнцкім палацы.

«Незалежна ад гэтага, варта ацаніць, што можна змяніць, каб тыя рэсурсы, якія выдзеленыя на пасаду прэзідэнта, былі выключаныя. І мне дзіўна, што прэзідэнт замест таго, каб гаварыць пра сябе, перакідае пытанні сваім канкурэнтам», — разважала парламентарый, адзначыўшы, што ў Наўседы было больш альтэрнатыў для апублікавання рашэння ў чацвер.

«Гэта выбар прэзідэнта, хоць, на мой погляд, можна было знайсці і іншыя шляхі», — падсумавала Р.Маркунайце-Мікуленене.

Прэзідэнцкія выбары ў Літве павінны прайсці ў маі 2024 года. 59-гадоваму Наўседу будуць супрацьстаяць некалькі кандыдатаў, найбольш моцныя супернікі гэта прэм'ер Інгрыда Шыманіце і адвакат Ігнас Вегеле.

У найноўшай гісторыі Літвы два прэзідэнцкія тэрміны займалі пасаду Валдас Адамкус (1998—2003, 2004—2009) і Даля Грыбаўскайце (2009—2019), у 1926—1940 гадах прэзідэнтам быў Антанас Смятона, які быў і першым прэзідэнтам міжваеннай Літвы (1919—1920).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?