Людміла Андэнка і Юлія Даўлетава

Людміла Андэнка і Юлія Даўлетава

Аператыўнікі далі справаздачу, што затрымалі дзвюх жыхарак Светлагорска (39 і 41 гады). Яшчэ адзін фігурант справы — 53-гадовы мужчына, паводле МУС, «схаваўся за мяжой».

Паводле МУС, фігуранты справы «ў 2020 годзе стварылі і адміністравалі групу ў Telegram».

«У ёй друкавалася інфармацыя, накіраваная на арганізацыю, падрыхтоўку і здзяйсненне масавых беспарадкаў, супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, асновы канстытуцыйнага ладу нашай краіны. Свае дэструктыўныя погляды яны прасоўвалі і праз інфармацыйныя рэсурсы тэлерадыёкампаніі», — сцвярджае МУС.

Следчымі заведзена крымінальная справа за стварэнне экстрэмісцкага фармавання.

7 снежня стала вядома пра ператрусы ў Людмілы Андэнка (карэспандэнтка) і Юліі Даўлетавай (былая галоўная рэдактарка «Ранка»).

Была інфармацыя, што жанчын затрымалі ў межах крымінальнай справы па арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

11 чэрвеня ў Светлагорску былі затрыманыя восем супрацоўнікаў тэлеканалу «Ранак». Сапраўднай прычынай для затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінулі тры чалавекі.

У верасні тэлеканал прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Былы рэдактар «Ранка» Андрэй Ліпскі з'ехаў з краіны.

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
54