Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Варшавка Граница Брест-Тересполь»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Варшавка Граница Брест-Тересполь»

Амаль у два разы даражэй, чым звычайна

Складаней за ўсё сітуацыя выглядае з білетамі па маршруце Мінск-Варшава. У першыя дні новага года дабрацца з Мінска ў сталіцу Польшчы можна па цане 200 рублёў за месца, калі звычайна білеты ў гэтым кірунку каштуюць ад 110 да 140 рублёў. На сайце atlasbus.by засталіся толькі чатыры квіткі з выездам на 2 студзеня.

Фота: скрыншот з сайта atlasbus.by

Фота: скрыншот з сайта atlasbus.by

Павышэнне цаны тлумачыцца ўзрослым попытам. На сайце перавозчыка пазначана, што гэта вымушаная мера, якая дазваляе прыцягнуць больш маршрутак, каб месцаў хапіла большай колькасці пасажыраў.

Таксама вобмаль білетаў на 3 студзеня. Цэны аналагічныя — 200 рублёў за месца. Апроч 2 і 3 студзеня, павышаны кошт білетаў і адпаведны дэфіцыт назіраецца на 5 і 7 студзеня. Яшчэ складаней выехаць з Мінска ў Варшаву ў апошнія дні 2023 года. Усе білеты з выездам на 30 і 31 снежня распрададзеныя.

А вось пачынаючы з 9 студзеня цэны на квіткі вяртаюцца на стары ўзровень — іх можна набыць па 115 рублёў за месца.

Нагадаем, што на піку цэны на білеты з Варшавы ў Мінск дасягалі 350 рублёў.

Па маршруце Мінск-Вільня падобных праблем не назіраецца. Некалькі вольных месцаў пакуль што ёсць нават з выездам аб 11-й раніцы 1 студзеня. Кошт квіткоў — 80 рублёў.

Як сітуацыя з рэйсамі ўнутры краіны

Недахоп квіткоў назіраецца і на рэйсы, якія злучаюць сталіцу з абласнымі цэнтрамі.

Фота: скрыншот з сайта atlasbus.by

Фота: скрыншот з сайта atlasbus.by

Так, напрыклад, на 23 снежня распрададзеныя ўсе квіткі з Мінска ў Магілёў. Тое самае з квіткамі на 29-31 снежня.

З Мінска да Гродна няма квіткоў на 23 і 30 снежня. Тым не менш, у адрозненне ад міжнародных рэйсаў павышаны попыт асабліва не ўплывае на цану. З Мінска ў Магілёў можна дабрацца за 25 рублёў, а ў Гродна — за 30.

Чытайце таксама:

Колькі цяпер займае праходжанне мяжы? Беларусы пра паездкі ў ЕС на аўтобусах і аўто

Людзі разбіваюць адзін аднаму галовы. З-за велізарнай чаргі на польска-беларускай мяжы ўзнікаюць канфлікты

Прадукты, якія ў Беларусі каштуюць танней, чым у суседніх краінах ЕС

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
9