Злева направа: Дзмітрый Міхальцэвіч, Дзмітрый Філіповіч, Мікалай Лосік. Фота з іхніх старонак «Укантакце»

Злева направа: Дзмітрый Міхальцэвіч, Дзмітрый Філіповіч, Мікалай Лосік. Фота з іхніх старонак «Укантакце»

Адзін з затрыманых — 37-гадовы Дзмітрый Міхальцэвіч. У тэматычных групах напісана, што ён адзін з тых, хто стаяў ля вытокаў развіцця брэйк-дансу ў горадзе, быў удзельнікам каманд F.S.C., B-BAXSTER, «Ваўкі». Таксама ён перамагаў у чэмпіянаце Беларусі па брэйк-дансе «Голас вуліцаў». Цяпер ён трэніруе дзяцей і дарослых танчыць брэйк-данс.

Сярод затрыманых таксама 25-гадовы Дзмітрый Філіповіч, 32-гадовы Мікалай Лосік (на фота вышэй), 31-гадовы Арцём Дзёгцеў і, па звестках «Медыязоны», Іван Дрык, якому мусіць быць каля 20 гадоў. Мяркуючы па іх актыўнасці ў сацсетках, губазікаўцы ладзілі хапун каля тыдня таму. 

Затрыманыя 31-гадовы Арцём Дзёгцеў і Іван Дрык. Фота: «Укантакце»

Затрыманыя 31-гадовы Арцём Дзёгцеў і Іван Дрык. Фота: «Укантакце»

Таксама паказалі траіх іншых затрыманых, сярод якіх ёсць зусім маладыя людзі. Усіх васьмярых вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе. Імаверна, вылічылі іх па відэазапісах з пратэстаў, якія дэманструюцца ў кадры.

Аднаго з затрыманых змушаюць у слязах званіць сваёй дзяўчыне і справаздачыцца пра затрыманне. 

Імаверна, цяпер ім пагражае крымінальная справа па «народным» 342 артыкуле КК РБ. Санкцыя артыкула прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
57