Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Новы спіс уключае ў сябе 20 прафесій рабочых і 15 пасад службоўцаў, на якія замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства ў 2024 годзе змогуць уладкавацца ў Беларусі ў спрошчаным парадку — толькі паведаміўшы органам унутраных спраў.

Атрымліваць спецыяльны дазвол ім не спатрэбіцца. У папярэднім спісе такіх прафесій было толькі 5.

Цяпер у гэты пералік уключылі наступныя прафесіі:

  • медыцынскія работнікі (доктар-спецыяліст, памочнік доктара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе, акушэрка, медсястра, санітар(ка),

  • сельскагаспадарчыя прафесіі (аграном, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, аператар машыннага даення, ветэрынарны доктар, ветэрынарны фельчар, заатэхнік, жывёлавод),

  • інжынер, інжынер-канструктар, інжынер-праграміст, інжынер-тэхнолаг, інжынер-энергетык, інжынер-механік,

  • будаўнічыя прафесіі (бетоншчык, муляр, маляр, цясляр, токар, тынкоўшчык, фрэзероўшчык, электрагазазваршчык, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў),

  • а таксама: швачка, кухар, кіроўца аўтамабіля, слесар па рамонце аўтамабіляў, слесар механазборачных работ, слесар-рамонтнік.

Пры гэтым да іх не будуць прымяняць абмежаванні па абароне нацыянальнага рынку працы.

Варта адзначыць, што шмат беларусаў з такімі прафесіямі апошнімі гадамі масава скіраваліся на працу, а то і на пастаяннае жыхарства за мяжу, прытым нярэдка падставай для гэтага сталі палітычныя рэпрэсіі ці пагроза іх.

Летам 2023 года сярод дэфіцытных спецыяльнасцяў у Мінску лідзіравалі дактары і медсёстры. Больш за ўсё ў нас не хапае анестэзіёлагаў, рэаніматолагаў і дыягностаў.

Чытайце таксама:

Тысячы беларусаў атрымалі «лісты шчасця» з-за самазахопу зямлі. Што цяпер будзе з парушальнікамі?

За нацыянальную сімволіку на працоўных месцах затрымалі швачак «Элемы»

«У пытанні «беларусы не роўна расіяне» кропка ў Літве не пастаўлена». Лябедзька расказаў, пра што гаварылі на пасяджэнні парламенцкага камітэта

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1