Ала Мартынюк падчас скандальнага інтэрв'ю

Ала Мартынюк падчас скандальнага інтэрв'ю

Пазаштатная радніца Валерыя Залужнага Ала Мартынюк, спрабуючы падчас інтэрв'ю пераканаць насельніцтва, што не трэба баяцца маштабнай мабілізацыі, зрабіла гэта вельмі нязграбна і выклікала абурэнне. Яна сказала сярод іншага:

«Я цяпер бачу, як камусьці позву далі, то адразу мамы пішуць, яны ўжо ў істэрыцы і ледзь не адразу развітваюцца з жыццём сваіх сынкоў. Але я вам скажу, што гэта не правільна, не патрэбна ўся гэтая істэрыя, трэба верыць, што ваш сын герой і найлепшы цвет нацыі. Усё адно мы ўсе памром. Пайсці з гэтага жыцця годна — гэта значна лепш, чым ісці па вуліцы і на цябе цагліна ўпадзе або машына пераедзе».

Узніклую ў выніку хвалю абурэння мусіў тушыць сам Залужны, і зрабіў гэта па-вайсковаму радыкальна. Ад яго імя з'явілася кароткае паведамленне:

«Для прадухілення маніпуляцый у мас-медыя хачу адзначыць:

Пазаштатныя памочнікі не мелі паўнамоцтваў публічна каментаваць якія-небудзь пытанні ад імя галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны, а сказанае імі з'яўляецца выключна іх уласным меркаваннем».

Таксама Залужны паведаміў, што з 28 снежня 2023 года ў яго няма больш ніякіх памочнікаў-кансультантаў на грамадскіх пачатках.

Чытайце таксама:

Залужны расказаў, у чым была ягоная галоўная памылка

Залужны паведаміў, што УСУ адышлі ад Мар'інкі, якой «больш няма»

Зяленскі расказаў пра паўмільённую мабілізацыю і адносіны з Залужным

Клас
69
Панылы сорам
14
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
7