Праблему, з якой сутыкнулася яго сям'я, Багдонас апісаў у фэйсбуку і папрасіў парады. Ён расказаў, што тры гады таму ажаніўся з грамадзянкай Беларусі. 9 снежня ў яе скончыўся тэрмін дзеяння дазволу на жыхарства, таму ёй давялося вярнуцца ў Беларусь.

Багдонас заўважыў, што ягоная жонка «не мае нічога агульнага з уварваннем Расіі ва Украіну» і дадаў, што звярнуўся ў Дэпартамент міграцыі і ў Дэпартамент дзяржбяспекі.

29 снежня на запіс Багдонаса ў сацыяльнай сетцы адрэагавала кіраўніца Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайце. Яна паведаміла, што такіх людзей, як жонка акцёра, — 18 000, і іх заяўкі разглядаюцца. Паводле яе слоў, рашэнне па справе гэтай жанчыны будзе прынята 13 студзеня.

«Паважаны Багдонас, паслухайце мяне, дырэктарку Дэпартамента міграцыі. Заяўка вашай жонкі на працяг дазволу на жыхарства яшчэ разглядаецца, рашэнне пакуль не прынята. Тэрмін прыняцця — 13 студзеня.

Я вас разумею, разумею, што важна быць з блізкім чалавекам у святы, гэта самае важнае. Але цяпер у нас ёсць такіх 18 000 чалавек, якія для кагосьці важныя. Усе заяўкі мы стараемся разгледзець як мага хутчэй. Усе дзяржаўныя ведамствы працуюць, стараюцца, але колькасць гадзін у сутках абмежаваная. Прашу вашага цярпення і разумення», — напісала чыноўніца. 

Жонка Уладаса Багдонаса, грамадзянка Беларусі Алена Ліопа — тэатральная журналістка.

Чытайце таксама:

Сейм Літвы ўхваліў папраўкі, якія дазволяць беларусам атрымліваць дазвол на жыхарства на 3 гады

«У пытанні «беларусы не роўна расіяне» кропка ў Літве не пастаўлена». Лябедзька расказаў, пра што гаварылі на пасяджэнні парламенцкага камітэта

Ціханоўская выступіла ў літоўскім Сейме па пытаннях ДНЖ і «ліцвінізму»

Клас
6
Панылы сорам
15
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
7