Футбаліст зборнай Беларусі Мікіта Корзун падпісаў кантракт з клубам «Еліма», які дэбютуе ў вышэйшым дывізіёне Казахстана.

Мікіта Корзун, фота Sport5.by

Мікіта Корзун, фота Sport5.by

Спартсмену цяпер 28 гадоў, некалі ён лічыўся адным з самых перспектыўных футбалістаў краіны. У 2013, гуляючы за мінскае «Дынама», атрымаў узнагароду «Футбольная надзея Беларусі».

Корзун спрабаваў замацавацца ў кіеўскім «Дынама», але не атрымалася.

Цікава, што падчас украінскага перыяду кар'еры Мікіта атрымліваў у падарунак ад фанатаў майку з нацыянальнай беларускай сімволікай.

З кіеўскага «Дынама» футбаліст сыходзіў у арэнды ў клубы Саудаўскай Аравіі і Партугаліі, а мінулы сезон правёў у салігорскім «Шахцёры».

За зборную Беларусі Корзун правёў 22 матчы.

Чытайце таксама:

БАТЭ за два дні пакінулі восем футбалістаў

«Я беларус, мы заўсёды размаўлялі па-руску». Арцём Мілеўскі паразважаў пра ўкраінскую мову і злавіў хейт

Футбольнай зборнай Беларусі дазволілі згуляць два матчы на сваім полі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0