Камандуючы Паветранымі сіламі УСУ генерал-лейтэнант Мікола Аляшчук паведаміў у тэлеграме, што гэтыя выбухі — вынікі ўкраінскай спецаперацыі:

«2 студзеня Міністэрства хлусні РФ адсправаздачылася аб паражэнні расійскімі ракетамі «бункера з намеснікам галоўнакамандуючага Валерыя Залужнага і яшчэ дзевяццю генераламі УСУ». Прывітанне акупантам у Крыме! Чакаю ад варожай прапаганды такой жа эпічнай справаздачы і з Севастопаля ды Еўпаторыі 4 студзеня і які ўжо раз дзякую пілотам Паветраных сіл і ўсім, хто планаваў аперацыю, за бездакорную баявую працу!»

У сваю чаргу кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Севастопаля Міхаіл Разважаеў назваў атаку на горад «самай масіраванай за апошні час».

Мясцовы рэсурс «Крымскі вецер» са спасылкай на сваю крыніцу піша, што ў раён сяла Уютнае Сакскага раёна паехала шмат машын хуткай дапамогі. Сцвярджаецца, што быў прылёт у вайсковую часць СПА, якая там размяшчаецца.

Чытайце таксама:

Расія, магчыма, ужо купляе балістычныя ракеты ў Паўночнай Карэі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Мы павінны адказаць Пуціну на мове, якую ён разумее

У Севастопалі прагучалі гучныя выбухі

Клас
54
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
4