Ён пакінуў канверт з грашыма на кухні, а калі вярнуўся — знайшоў кучу пажаваных кавалачкаў замест купюр. Сумненняў не было: грошы з'еў ягоны сабака Сэсіл.

Клейтан і яго з жонка Кэры склеілі найбольш ацалелыя купюры, і налічылі каля 1500 даляраў. Пасля размовы з ветэрынарам пара прыйшла да высновы, што астатнія 2500 даляраў знаходзяцца ў самім сабаку. Цягам наступных дзён гаспадары ўважліва хадзілі за сабакам, пакуль той спраўляў патрэбу, і збіралі кавалачкі купюр.

Урэшце пара змагла выратаваць каля 3500 даляраў. Яны старанна памылі кавалачкі банкнот з мылам, а затым склейвалі купюры, як пазл. Пара плануе звярнуцца ў банк і абмяняць хаця б частку з пашкоджаных грошай. Банк гатовы прыняць склееныя банкноты, якія маюць поўны серыйны нумар на пярэдняй і задняй частцы купюры.

Чытайце таксама:

У Гродне дзіця катаецца на сабачай запрэжцы ФОТА і ВІДЭА

Ніколі не здагадаецеся, чаму сабакі нахіляюць галаву

Сабака ў Гомелі дапамог хлопцу зрабіць прапанову дзяўчыне

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
16
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0