Скрын відэа ў тыктоку

Скрын відэа ў тыктоку

Цяпер Крыжаноўскі працуе ў Маскве — ён артыст тамтэйшага тэатра «Петрасян-шоу». Гэтая навагодняя ноч, расказвае ў тыктоку Крыжаноўскі, была для яго адной з самых цяжкіх у жыцці: «31 снежня недзе пасля абеда знікла наша ўлюбёнка, котка Буся. Не проста ўлюбёнка — гэта, можна сказаць, наша малодшая дачка».

Кватэра Крыжаноўскіх знаходзіцца на восьмым паверсе, але котка нейкім чынам збегла на першы, дзе яе і пабачылі суседзі каля паштовых скрыняў. Котка сама б не здолела адкрыць дзверы пад’езда, таму, мяркуе Яўген, знайшлася «добрая душа», якая выкінула Бусю на вуліцу. Ды і, упэўнены мужчына, котка не выбегла б сама на вуліцу, Буся пакідае кватэру толькі дзеля паездак на дачу артыста.

«Калі мы хапіліся яе, прайшло ўжо некалькі гадзін. Думалі, спіць недзе, забілася недзе пад ложак, у ложак, у шафу. Але калі да нас дайшло, што коткі няма, мы абшукалі ўсё, пачалі шукаць яе ў пад’ездзе, па ўсіх паверхах — коткі не было», — згадвае ўсхваляваны Крыжаноўскі.

Навагоднюю ноч гумарыст са сваякамі правёў у пошуках — яны абышлі ўвесь раён, але вынікаў гэта не дало.

На шчасце, цяпер усё добра: з дапамогай сацсетак, добрых людзей і аб’яў, якія развесілі па ўсім раёне, атрымалася вярнуць Бусю дахаты. Котка была перапужаная і брудная, але не атрымала траўмаў. Цяпер, расказвае Крыжаноўскі, жывёла перажывае наступствы навагодніх жахаў — амаль увесь час спіць, нічога не есць і баіцца падыходзіць да дзвярэй.

Так котка выглядала, калі яе знайшлі.

Так котка выглядала, калі яе знайшлі.

Такія страшныя ночы, кажа Яўген, ёсць у шмат якіх жывёл: «У кожным горадзе ёсць месца, куды прывозяць бяздомных жывёлаў. Гэтыя некалькі страшных начэй, іх зусім няшмат, потым сканчваюцца самай страшнай ноччу, якая доўжыцца бясконца — іх усыпляюць. Уяўляю, што адбывалася з Бусяй і што адбываецца з іншымі жывёламі, і звяртаюся да маіх падпісчыкаў — вас шмат, дзясяткі тысяч. 

Калі ёсць магчымасць, уратуйце душу маленькага кацяняткі ці шчаняці, вялікага ката ці сабакі. Яны будуць вам удзячныя, можа, нават больш, чым мы, людзі».

Чытайце таксама:

«Я думаў, ён у Польшчы з усімі». Яўген Крыжаноўскі асвойвае тыкток — здымае ролікі пра лецішча і «блогера» Пячонкіна

Пранк на мінскім вакзале парваў тыкток — хлопец прыйшоў на цягнік з гіганцкім квітком

Як надзейна пачысціць акаўнт у TikTok — падрабязны гайд

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
12
Абуральна
9

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?