Яўгена Галіча затрымалі 3 сакавіка 2022 года і асудзілі на 2 гады зняволення:

паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх),

ч. 1 арт. 179 КК (незаконны збор альбо распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці, выключаны 26 мая 2021 г.)

і арт. 188 КК (паклёп).

Пра справу Галіча вядома, што ён, нібыта, «распаўсюджваў у інтэрнэце заведама непраўдзівыя звесткі і паклёп на начальніка ДАІ, кіраўнікоў гомельскага АМАПу і супрацоўніцу Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога».

Агулам па гэтай справе праходзіла шэсць пацярпелых. А так званы «распаўсюд» палягаў на тым, што мужчына пераслаў у прыватным паведамленні два артыкулы, напісаных кімсьці, а ад сябе дапісаў: «Можам паўтарыць». Гэты допіс палічылі заклікам да масавых акцый.

Зняволенне Яўген Галіч адбываў у магілёўскай ПК № 15, піша «Гомельская вясна».

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю палітвязень Міхаіл Кухарчук

На волю выйшлі чатыры палітвязні

Палітзняволены Уладзімір Гемза выйшаў на волю

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0