Фота: Russia Emergency Situations Ministry telegram channel via AP, File

Фота: Russia Emergency Situations Ministry telegram channel via AP, File

Губернатар Белгарадскай вобласці анансаваў магчымасць эвакуацыі з Белгарада. Гэтую заяву Вячаслаў Гладкоў зрабіў у сваім тэлеграм-канале, паведамляе «Дождь».

«Бачу некалькі зваротаў у сацыяльных сетках, дзе пішуць: «Нам страшна, дапамажыце нам выехаць у бяспечнае месца». Канечне, дапаможам! Ужо некалькі сем'яў перавезлі», — напісаў Гладкоў.

Для эвакуацыі з Белгарада трэба пакінуць заяўку ў адміністрацыі вобласці, горада ці па тэлефоне. Перавозіць гараджан плануюць у Стары Аскол або Губкін.

Абстрэлы Белгарада працягваюцца з 30 снежня. Тады падчас найбуйнейшага ракетнага ўдару з боку Украіны загінулі 25 чалавек, больш за сотню былі параненыя.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1