Фота: AP Photo / David Goldman

Фота: AP Photo / David Goldman

Многія мяркуюць, што ў саўне ці лазні канечне быць голым, толькі ручнік падсцілаць. А вось фіны не лічаць гэта важным. Тут людзі часцей за ўсё ходзяць у саўны ў купальніках. 

Увогуле, галоўнае правіла фінскай саўны — ніякіх правілаў няма! «Кожны ходзіць у саўну так, як хоча», кажуць фіны. Але ходзіць! Многія, калі не ўсе, фіны ходзяць у саўну. На 5,5 мільёна жыхароў прыпадае 3 мільёны саўнаў, і большасць людзей маюць уласную саўну дома. Але ходзяць парыцца і ў грамадскія — каб пагаварыць, патусавацца.

Кожны застаецца столькі, колькі можа вытрымаць. Некаторым трэба 10 хвілін, іншым — 45 хвілін, а хтосьці застаецца ў саўне гадзінамі. Ліюць ваду на разагрэтыя камяні, а вось дадаваць водары не прынята.

Пасля саўны часта скачуць у басейн з халоднай вадой. Холадна, але вытрымліваеш — маленькая перамога. Гэта і значыць «сісу» — асаблівае фінскае слова, якое азначае «сілу», «баявы дух».

Фінам неўласціва зацыклівацца на непрыемнасцях, яны проста закасваюць рукавы і бяруцца за справу. Магчыма, гэта і ёсць галоўны сакрэт, чаму фіны традыцыйна ў версе рэйтынгаў шчасця. Калі не першае месца, то другое. Бо галоўнае ўсё ж — што фіны старанныя, шчырыя да працы, а таму заможныя.

Чытайце таксама:

У Фінляндыі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу ў XXI стагоддзі. У краіне адмяняюць цягнікі

Замак ёсць, а лазні няма. Жыхары пасёлка Мір скардзяцца

Калі лепш набываць дамок на вёсцы і якія ёсць варыянты?

Клас
50
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4