Яўген Гурыновіч, Уладзімір Журомскі і Віктар Новік. Калаж: Zerkalo.io

Яўген Гурыновіч, Уладзімір Журомскі і Віктар Новік. Калаж: Zerkalo.io

Разгляд справы ў дачыненні да Яўгена Гурыновіча, Уладзіміра Журомскага і Віктара Новіка пачаўся 5 студзеня ў закрытым рэжыме. Трое мужчын працавалі мытнікамі, паведамляе dissidentby.

Падрабязнасці абвінавачвання невядомыя, але судзяць мужчын па дзевяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 2 арт. 426 — перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў;
  • ч. 2 арт. 377 — крадзеж, знішчэнне, пашкоджанне альбо ўтойванне дакументаў, штампаў, пячатак, крадзеж бланкаў;
  • ч. 1 арт. 356 — здрада дзяржаве (у рэдакцыі закона ад 09.01.2019);
  • ч. 1 арт. 179 — незаконны збор альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці (выключана 26.05.2021);
  • ч. 2 арт. 352 — неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй;
  • ч. 2 арт. 361-4 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
  • ч. 1, 2 арт. 203-1 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
  • ч. 3 арт. 361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
  • ч. 2, 3 арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці.

Судзіць былых мытнікаў Сяргей Хрыпач, вядомы шматлікімі палітычна матываванымі прысудамі. 

Чытайце таксама:

«Дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам». Стала вядома, за што арыштавалі мастачку Ганну Крук

Супраць двух віцебскіх праваабаронцаў распачалі крымінальную справу — іх абвясцілі ў вышук

Кладаўшчыка асудзілі паводле «народнага» артыкула

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
33