«Касы выскачыў на неакрэплы лёд і праваліўся. Сам выбрацца не змог, хоць спрабаваў: чапляўся за крыгу лапамі і нават зубамі. Начальнік ратавальнай станцыі Сяргей Сілкін і дзяжурны змены хутка зрэагавалі. На лодцы у вадалазным рыштунку падплылі да зайца, што патанаў, і выцягнулі яго з вады. Справіліся хутка, за паўтары хвіліны», — пракаментавалі падзеі ў таварыстве.

Змерзлага зайца прывезлі на станцыю, абагрэлі, а потым адпусцілі назад у лес.

А сам выпадак служыць ілюстрацыяй, наколькі небяспечна цяпер выходзіць на лёд. Калі ён не трымае нават зайца, то што ўжо казаць пра чалавека?

Чытайце таксама:

Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў

На Полаччыне ратавальнікі вызвалілі з ледзяной пасткі двух ласёў

Дзве школьніцы праваліліся пад лёд. Адна ўхапілася за галінку дрэва і так выратавала сябе і сяброўку

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0