Бацька хлопчыка трымае ў руках партрэт загінулага сына. Фота: Анлайнер

Бацька хлопчыка трымае ў руках партрэт загінулага сына. Фота: Анлайнер

Трагедыя адбылася ў лістападзе 2022 года ў Гомельскім абласным комплексным цэнтры алімпійскага рэзерву. Трэнерка падчас заняткаў па плаванні не ўгледзела, як хлопчык 2016 года нараджэння стаў тануць.

Паводле матэрыялаў справы, абвінавачаная 13 лістапада 2022 года праводзіла платныя заняткі па плаванні з групай з 13 дзяцей.

«У выніку неналежнага выканання ўскладзеных на трэнера абавязкаў у частцы бяспекі жыцця і здароўя дзяцей малалетні хлопчык захлынуўся вадой у чашы дзіцячага басейна. Пасля дастаўлення ў клінічную бальніцу з дыягназам «утапленне, тэрмінальная кома» ён праз 37 дзён, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр», — гаворыцца ў паведамленні.

Абраную раней у дачыненні да абвінавачанай меру стрымання ў выглядзе асабістага паручыцельства пакінулі без змены.

Чытайце таксама:

Трагедыя ў Гомелі: 6-гадовае дзіця патанула на платных занятках у басейне. Бацькі шукаюць праўды

У Пінскім раёне патануў мужчына з канём

Дзве школьніцы праваліліся пад лёд. Адна ўхапілася за галінку дрэва і так выратавала сябе і сяброўку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0