У выніку аварыі на магістральным трубаправодзе ў Мінску быў абмежаваны рух па вуліцах Янкі Купалы і Інтэрнацыянальнай

29 снежня прыкладна ў 22.00 у выніку парушэння рэгламенту падчас правядзення земляных работ на аб’екце па вуліцы Інтэрнацыянальнай адбылося разбурэнне магістральнага трубаправода халоднага водазабеспячэння дыяметрам 500 мм.

У сувязі з гэтым былі падтопленыя скрыжаванні вуліц Янкі Купалы і Інтэрнацыянальнай.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у выніку аварыі быў абмежаваны рух па гэтых вуліцах. Грамадскі транспарт накіроўваўся ў аб’езд. Рух адноўлены ў 0.30 30 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?