Адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі, паводле звестак гандлёвага балансу, за студзень—лістапад 2009 года склала 6 млрд. 376,2 млн. даляраў,

паведамляе прэс‑служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У студзені—лістападзе 2008 года гэты паказчык быў роўны 5 млрд. 630,6 млн. даляраў.

У студзені—лістападзе 2009 года аб’ём вонкавага гандлю таварамі знізіўся на 34,1% у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам і склаў 44 млрд. 487,2 млн. даляраў. За 11 месяцаў гэтага года экспарт знізіўся на 38,4% да 19 млрд. 60,6 млн. даляраў, імпарт — на 30,4% (да 25 млрд. 427,2 млн.).

Сальда ў гандлі з краінамі СНД склалася адмоўнае ў памеры 7 млрд. 916,7 млн. даляраў (за студзень—лістапад 2008 года — мінус 10 млрд. 870,2 млн.). Экспарт знізіўся на 38,3% да 8 млрд. 401,6 млн. даляраў, імпарт — на 33,3% да 16 млрд. 318,3 млн. Аб’ём знешняга гандлю за студзень—лістапад склаў 24 млрд. 719,9 млн. даляраў (на 35,1% менш).

Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае на ўзроўні 8 млрд. 947,2 млн. даляраў (за такі ж мінулагодні перыяд — мінус 12 млрд. 215,9 млн).

Абарот з Расіяй паменшыўся на 34,6% да 21 млрд. 26 млн. даляраў. Экспарт упаў на 39,5% (да 6 млрд. 39,4 млн.), імпарт — на 32,5% (да 14 млрд. 986,6 млн.).

Вонкавагандлёвы абарот з Украінай знізіўся на 42,6% да 2 млрд. 692,3 млн. даляраў. Экспарт скараціўся на 43% (да 1 млрд. 542,6 млн.), імпарт — на 42% (да 1 млрд. 149,7 млн.). Сальда ў гандлі з гэтай краінай склалася станоўчае ў памеры 392,9 млн. даляраў (за аналагічны перыяд 2008 года — плюс 721,3 млн.).

Вонкавагандлёвы абарот з краінамі дальняга замежжа зменшыўся на 32,7% і склаў 19 млрд. 767,3 млн. даляраў.

Экспарт знізіўся на 38,4% да 10 млрд. 658,4 млн., імпарт — на 24,5% да 9 млрд. 108,9 млн. Сальда склалася станоўчае ў памеры 1 млрд. 549,5 млн. даляраў, у тым ліку з Германіяй — адмоўнае ў памеры 1 млрд. 86,2 млн. даляраў. Экспарт у Германію павялічыўся на 12,4% да 862,9 млн. даляраў, імпарт паменшыўся на 22,6% да 1 млрд. 949,1 млн. Вонкавагандлёвы абарот з Германіяй знізіўся на 14,4% да 2 млрд. 812 млн. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?