Кшыштаф Рыбіньскі

Кшыштаф Рыбіньскі

Кшыштаф Рыбіньскі адзначыў, што вышэйшая навучальная ўстанова цалкам фінансава стабільная і нядаўна атрымала дадатковую падтрымку ад Еўрасаюза на суму больш за 4 млн еўра. Спонсары гарантуюць забеспячэнне неперарыўнага функцыянавання ЕГУ ў будучыні.

«‎Кіраўніцтва ўніверсітэта ўзаемадзейнічае і супрацоўнічае з рознымі няўрадавымі арганізацыямі, уключаючы прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай, але гэта ніякім чынам не азначае, што ўніверсітэт як-небудзь юрыдычна ці фінансава становіцца залежным ад палітычных аб'яднанняў», — адзначыў рэктар‎.

Рыбіньскі падкрэсліў, што любыя сцвярджэнні аб палітызацыі дзейнасці ўніверсітэта або абвінавачванні ў тым, што адміністрацыя ўгаворвае студэнтаў удзельнічаць у палітычных дзеяннях, з'яўляюцца недакладнай інфармацыяй, як і іншая хлусня ў выпуску прапагандыста Ігара Тура.

Чытайце таксама:

«Каля 60% заняткаў ідзе па-расейску, 2% — па-беларуску». Спыталі рэктара ЕГУ пра харасмент, стыпендыі і дэмакратыю

«Я не гатовая працаваць за ідэю». Як мінскія студэнты рэагуюць на навіну, што ў Беларусі ўвядуць абавязковае размеркаванне для платнікаў

«Прыніжаў разумовыя здольнасці студэнтак». Чаму ў Вільні са скандалам адмянілі выставу беларускага мастака

Клас
22
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5