Фота: МАК

Фота: МАК

Заклік ініцыяваў падкамітэт па спорце Сейма, яго падпісалі 80 парламентарыяў. Ліст дэпутатаў Сейма адрасаваны прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону, сябрам Нацыянальнага схода Рэспублікі і Сената, піша Delfi.lv.

«Сітуацыя складаная, але мы павінны выразна працягваць выказваць сваю пазіцыю супраць рашэння МАК дапусціць спартсменаў з Расіі і Беларусі да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы ў якасці нейтральных спартсменаў. Гэта недапушчальна, таму варта шукаць усе магчымыя спосабы, каб не дапусціць уезд і ўдзел расейцаў і беларусаў у Гульнях у Парыжы», — падкрэсліў старшыня падкамітэта па спорце Давіс Марціньш Даўгавіеціс.

На думку дэпутатаў Сейма, «Заява Міжнароднага алімпійскага камітэта (аб допуску ў нейтральным статусе) безадказна і непрымальна», таму яны заклікаюць Францыю ацаніць магчымасць і прыняць неабходныя меры, каб спартоўцы з РФ і РБ не ўдзельнічалі ў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях.

Раней некалькі латвійскіх спартоўцаў (у тым ліку і чэмпіёны АГ-2022 па баскетболе 3х3) заявілі, што будуць байкатаваць Алімпіяду-2024, калі на яе дапусцяць Расію і Беларусь.

У Сейме дапускаюць, што, калі МАК не зменіць свайго рашэння, падобных заяў можна будзе чакаць і ад спартоўцаў з іншых краін Еўропы.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0