Фота: church.by

Фота: church.by

Менавіта Аляксандр Барсукоў увечары 13 жніўня 2020 г. наведваў ізалятар на Акрэсціна і сказаў, што «ніякіх здзекаў не было», нагадвае «Хрысціянская візія».

Міліцэйскі чыноўнік знаходзіцца ў чорным спісе ЕС, пад санкцыямі Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі і ЗША. Знаходзіўся пад санкцыямі таксама з 2012 па 2016 гг. за «кіраванне дзеяннямі міліцыі супраць вулічных пратэстоўцаў і адказным за рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў».

Св. Анастасія Узарэшыцельніца, ці св. Анастасія з Далмацыі з'яўляецца пакутніцай IV ст.

Яна таемна наведвала арыштаваных хрысціян у рымскіх турмах і дапамагала ім. За гэтую дзейнасць яе таксама арыштавалі і пасля катаванняў спалілі.

Клас
1
Панылы сорам
42
Ха-ха
19
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
30