Мужчына не выконваў патрабаванні супрацоўнікаў кінуць нож на зямлю. Калі ён накіраваўся ў бок міліцыянтаў, тыя зрабілі стрэлы ў паветра, а пасля чаго — па нагах нападніка.

Пасля гэтага мужчына паспрабаваў зарэзаць сябе — міліцыянты аказалі яму першую дапамогу. 

44-гадовы бабруйчанін быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя. 

За апошнія два месяцы гэта найменей пяты выпадак, калі міліцыя страляе ў парушальнікаў. Некаторыя выпадкі заканчваюцца гібеллю людзей. 

22 лістапада 2023 года ў вёсцы Ліскі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці міліцыя застрэліла 39-гадовага мужчыну. Нібыта ён быў з паляўнічай зброяй. Паводле інфармацыі МУС, міліцыянты зрабілі папераджальныя стрэлы ў паветра, затым адзін на паражэнне. Па дарозе ў бальніцу мужчына памёр.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК зноў са стральбой затрымліваў чалавека. На гэты раз за хабар

У Гданьску беларус стрэліў украінскаму сябру ў патыліцу. Куля захрасла ў галаве, а хлопцы працягнулі піць

У баранавіцкай краме чалавек са стрэльбай парэзаў нажом пакупніка

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
5